Маладыя гульцы
Кошты
Калі вы адчыняеце юнацкую акадэмію, то пералічваеце часовы аднаразовы ўзьнёсак у памеры [money2]. Утрыманьне юнацкай акадэміі з адным скаўтам каштуе 10 000 US$ за тыдзень, а кожны дадатковы скаўт абыйдзецца ў 5 000 US$. Вы таксама пералічваеце дадатковы падпісны бонус у памеры 5 000 US$ у першы тыдзень, калі наймаеце новага скаўта. Штотыднёвы кошт Акадэміі адлюстроўваецца як "Выдаткі на юнацкую школу" на старонцы эканомікі клюбу. У акадэміі няма аніякіх іншых спэцыялістаў, у асноўным там разьлічваюць на дапамогу бацькоў, якія займаюцца транспартам, лячэньнем і ўсім астатнім. Дапамога гэтая дабраахвотная і бясплатная. У той жа час юнацкія акадэміі не прыносяць ніякага прыбытку, а гледачы, звычайна, - гэта проста бацькі ды сябры саміх юнакоў.
Абраньне гульца ў дарослую каманду каштуе 2 000 US$.
Акрамя гэтага, адзіны дадатковы выдатак можа быць запатрабаваным ад вас у выпадку, калі вы запытаеце свайго скаўта шукаць гульцоў у іншым рэгіёне, тады ад вас можа спатрэбіцца набыць яму квіток на самалёт.